13 лiстапада 2024, Серада, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У базе ICIJ фігуруюць 19 беларускіх кампаній

36
У базе ICIJ фігуруюць 19 беларускіх кампаній

Міжнародны кансорцыум журналістаў-даследчыкаў апублікаваў дадзеныя аб уладальніках афшора на Брытанскіх Віргінскіх выспах.

Гэтая база складаецца з інфармацыі двух буйных рэгістратараў афшора - Portcullis TrustNet (Сінгапур) і Commonwealth Trust Limited (Брытанскія Віргінскія выспы) - за больш чым дзесяцігадовы перыяд, што быў у распараджэнні ICIJ. Аб'яднаная база, размешчаная ў адкрытым доступе на сайце offshoreleaks.icij.org утрымлівае імёны дзясяткаў тысяч рэальных уладальнікаў афшора.

У ходзе супольнага праекта ICIJ і «Ведамасцяў» высветлілася, што ў гэтай базе імёны сотняў расейцаў, сярод якіх чыноўнікі, топ-мэнэджэры дзяржкампаній, а таксама дэпутаты Дзярждумы ды іхныя сваякі.

Рэдакцыя charter97.org таксама наважыла паспрабаваць вывучыць базу звестак і выявіла некалькі кампаній, уладальнікамі якіх пазначаныя беларускія грамадзяне.

Усяго ў базе на запыт Belarus змяшчаецца 19 запісаў аб кампаніях і 28 беларускіх адрасоў. Многія з гэтых кампаній звязаныя адна з адной, адрасы і прозвішчы паўтараюцца.

Прапануем вашай увазе звесткі аб некаторых уладальніках афшора, прозвішчы якіх у Беларусі на слыху. Мы не ўпэўненыя, што гаворка ідзе менавіта пра тых самых вядомых у Беларусі людзей, аднак некаторыя супадзенні выглядаюць невыпадковымі.

Аляксандр Мятла (Aleksandr Metla) зарэгістраваў «Interforest Corp» на адрасе вул. В.Харужай 16, 148 у Менску.

У Беларусі з такім імем скандальна вядомы дырэктар дабрачыннага фонда дапамогі воям-інтэрнацыяналістам «Памяць Афгана», блізкі сябар Віктара Шэймана. Існуе таксама СП ЗАТ «Інтэрфорэст» з Наваполацка. Сувязі паміж гэтымі канторамі нам выявіць не ўдалося.

Ігар Чорны (Igor Tcherny) зарэгістраваў шэраг кампаній, у тым ліку Norcross Industrial Ltd., Normington Ventures Ltd., Norcross Aliance Inc. У якасці партнёра ў некалькіх фірмах выступае Вольга Кісялёва (Volha Kisialiova).

У Беларусі ведаюць буйнога бізнэсоўцу Ігара Чорнага, уладальніка кампаніі «Ізабуд». Сябра рады дырэктараў кампаніі таксама клічуць Вольгай Кісялёвай.

Самым разгалінаваным беларускім афшорам са шматлікімі кампаніямі з'яўляецца DICSA Law Technologies Limited. Афшор звязаны з нейкай Бэліндай Ланіён (Belinda Lanyon).

Калі вы валодаеце дадатковай інфармацыяй аб кампаніях і асобах, названых у абноўленай базе звестак ICIJ, паведаміце нам на адрасе charter97@gmail.com. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках