Зміцер Жырмонт можа выйсці ў асноўную сетку Уімблдона
4- 19.06.2013, 10:02
- 11,210
Беларускі тэнісіст Зміцер Жырмонт атрымаў другую перамогу ў кваліфікацыі Уімблдонскага турніру.
У матчы другога раўнда беларус, які займае 239-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйграў у чылійскага тэнісіста Пола Капдэвіля (148) - 6:3, 7:6 (7:3). Сёння ў вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку Уімблдона Зміцер Жырмонт сустрэнецца з французам Стэфанам Рабэрам (164), перадае БелТА.
На старце кваліфікацыі Жырмонт абыграў малдаўскага тэнісіста Раду Албота (223) - 6:4, 7:6 (7:5).
Яшчэ адзін беларус Уладзімір Ігнацік (160) зачахліў ракетку пасля сустрэчы першага раўнда з прадстаўніком Германіі Янам-Ленардам Штруфам (116), прайграўшы ў двух сэтах з аднолькавым лікам 3:6.
Асноўная частка трэцяга ў гэтым сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» стартуе на травяных кортах Уімблдона ў наступны панядзелак, 24 чэрвеня, а фінішуе 7 ліпеня. Без адбору ў асноўную сетку трапілі тры прадстаўніка Беларусі - Вікторыя Азаранка (2), Вольга Гаварцова (72) і Максім Мірны, які згуляе ў пары з румынскім тэнісістам Хорыей Тэкау.
Фота: БелТА