24 красавiка 2024, Серада, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 89 гадоў

20
Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 89 гадоў

Сёння класіку беларускай літаратуры, які атрымаў сусветную вядомасць і быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію, споўнілася б 89 гадоў.

Пісьменнік увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як аўтар аповесцяў і раманаў, прысвечаных Другой сусветнай вайне. У іх аўтар сцвярджае выпрабаваныя ў полымі барацьбы з фашызмам ідэйныя і маральныя якасці: вернасць адвечным агульначалавечым каштоўнасцям, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і воіна. Яго пяру належаць такія творы як «Сотнікаў», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Знак бяды».

Васіль Быкаў стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага Народнага Фронту. У сярэдзіне 1990-ых гадоў пачаліся нападкі на яго з боку беларускіх уладаў, што прымусіла пісьменніка на працяглы час з'ехаць за мяжу. Апошнія гады жыцця творца правёў у Фінляндыі і Чэхіі. Пісьменнік, якога называлі «сумленнем нацыі», рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне.

Народны пісьменнік памёр 22 чэрвеня 2003 года. Улады помсцяць Быкаву і пасля смерці. Кнігі Васіля Быкава ў Беларусі не перавыдаюцца, фільмы пра яго жыццё і творчасць - забароненыя.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках