18 траўня 2024, Субота, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарку Шчучына аштрафавалі за скаргу на даішніка

50

Жанчыну абвінавацілі ў паклёпе на супрацоўніка ДАІ.

“Увечары 7 чэрвеня жанчына размясціла на сайце Шчучынскага райвыканкама свядома хлуслівую інфармацыю, якая ганьбіць інспектара ДПС. Па яе словах, нібыта напярэдадні супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі паводзіў сябе па-хамску і нецэнзурна лаяўся ў адрас яе мужа пры разглядзе факта парушэння ПДР. Аднак яна не ведала, што ў патрульнай машыне быў усталяваны відэарэгістратар. Запіс расставіў ўсе кропкі над “i” у гэтай справе”, - паведаміла прэс-служба ДАІ.

6 красавік муж жанчыны ехаў на “Опелі” па аўтадарозе “Менск-Гародня”, у зоне дзеяння часовага дарожнага знака, які забараняў абгон, і здзейсніў такі манеўр.

Пазней, калі парушальніка спыніў супрацоўнік ДПС, ён заявіў, што часовыя знакі дзейнічаюць толькі на час правядзення дарожных работ, потым, што толькі ў працоўныя дні, або толькі з васьмі да семнаццаці гадзін. Гэтыя довады для інспектара ДАІ былі непераканаўчымі.

“Пацвердзіўшы, што электроннае паведамленне на сайт райвыканкама было накіравана ёю, падчас судовага паседжання жанчына не прызнала віну. Сцвярджала, нібыта ўсё, што адбывалася чула седзячы на заднім сядзенні аўтамабіля мужа. А чаму на аўдыё- і відэазапісах адсутнічаюць факты, што пацвердзілі б яе словы, адказаць не змагла”, - паведамілі ў ДАІ.

Інспектар патлумачыў, што факт разгляду парушэння меў месца (што і пазначана ў адміністрацыйным пратаколе). Пры гэтым хамства не выяўляў, у адрас грамадзяніна, што меў правапарушэнне, ніякіх нецэнзурных выразаў не ўжываў. Капітан міліцыі Андрэй Антонавіч, які быў напарнікам ў той дзень распавёў, што некаторы час прысутнічаў пры разглядзе, і калега вёў сябе належным чынам, нічога заганнага не казаў.

Доказам слушнасці інспектара і віны жанчыны паслужылі далучаныя да матэрыялаў справы відэа-і аўдыёзапісы рэгістратара аўтамабіля ДАІ. Яны пацвердзілі, што ў разгледжаны прамежак часу капітан міліцыі ні да парушальніка, ні да іншых людзей хамства не дапускаў і нецэнзурных слоў не ўжываў. Ацаніўшы сукупнасць доказаў па справе, суд пастанавіў спагнаць з парушальніцы штраф ў суме 1,1 мільёна рублёў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках