20 красавiка 2024, Субота, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія мытнікі з'явяцца на беларускай мяжы

139
Расейскія мытнікі з'явяцца на беларускай мяжы

Мінэканамразвіцця Расеі настойлівае на рэалізацыі пагадненняў сумеснай аховы межаў МС.

Пра гэта ў кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Белавусаў.

Такім чынам ён прапанаваў вырашаць праблему адтоку капіталу з Расеі праз схемы фіктыўнага імпарту з краін Мытнага саюза, піша РБК.

“Я не думаю, што тут патрэбныя нейкія заканадаўчыя абмежаванні, таму што пагадненні на ўзроўні Мытнага саюза падпісаны амаль усе. Патрабуецца вырашыць арганізацыйныя пытанні, так як мытная абарона на мяжы Мытнага саюза пакуль не дапрацаваная. Вялікім крокам наперад было б наяўнасць расійскіх мытнікаў на ўсёй мяжы Мытнага саюза, у тым ліку на той частцы, што належыць да Казахстана і Беларусі. Наколькі я ведаю, падобныя дамовы падпісаныя, але арганізацыйна пакуль іх патрабуецца рэалізаваць, расейскія мытнікі павінны выйсці на агульны контур мяжы”, - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, чальцам Мытнага саюза ў першую чаргу неабходна наладзіць абмен інфармацыяй руху таварных патокаў.

Нагадаем, нядаўна Цэнтральны банк Расеі апублікаваў дадзеныя, паводле якіх адток капіталу праз схемы фіктыўнага імпарту з краін Мытнага саюза, склаў $ 25 млрд у 2012 годзе. “Беларуская схема” забяспечыла адток блізу $ 15 млрд. Яе сутнасць у тым, што расейскія рэзідэнты пераводзяць сродкі па знешнегандлёвых кантрактах, па якім “ўвоз” тавараў “здзяйсняецца” з Беларусі, а сродкі пералічваюцца на рахункі “прадаўцоў” у замежных банках за межамі гэтых краін. Праверыць такія пастаўкі на фіктыўнасць перашкаджае адсутнасць мытнага кантролю на межах Расеі, Беларусі і Казахстана. У рамках Мытнага саюза імпарт у Расею афармляецца не грузавымі мытнымі дэкларацыямі (дакладнасць і сапраўднасць якіх можна праверыць па базе ФМС), а таварна-транспартнымі накладнымі, што не кантралююцца мытняй.

Фота: tlscustoms.ru

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках