19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыніча затрымалі ў Італіі

14
Арыніча затрымалі ў Італіі

Былы кіраўнік ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Ларан Арыніч затрыманы ў Італіі.

Генеральная пракуратура Беларусі будзе дамагацца яго экстрадыцыі.

Пра гэта заявіў журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, піша «Інтэрфакс».

«16 чэрвеня Арыніч затрыманы на тэрыторыі Італіі, па лініі нацыянальнага бюро Інтэрпола да нас прыйшло паведамленне, што ён затрыманы і ў дачыненні да яго абраная мера стрымання - утрыманне пад вартай», - адзначыў намеснік генпракурора.

«Натуральна, у бліжэйшы час мы адправім патрабаванне аб яго выдачы. І калі ў італьянскага боку не знойдзецца абставінаў, якія перашкаджаюць яго выдачы, я спадзяюся, што мы яго атрымаем», - сказаў Стук.

Нагадаем, 25 кастрычніка 2010 года ў СТАА «Пінскдрэў - ДСП «ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» адбыўся выбух, у ліку пацярпелых апынуліся 21 чалавек, з якіх 14 памерлі. У сакавіку 2012 года быў вынесены прысуд па справе аб выбуху. Некалькі службовых асобаў былі прызнаныя вінаватымі ў службовай халатнасці і парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі і прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.

Крымінальная справа ў дачыненні да былога гендырэктара «Пінскдрэва» Ларана Арыніча была выдзеленая ў асобную вытворчасць з-за таго, што ён знаходзіўся ў вышуку. У жніўні 2012 года ў выніку ўзаемадзеяння беларускага Інтэрпола з польскай паліцыяй Ларан Арыніч быў знойдзены ў Польшчы. Польская паліцыя ўстанавіла, што Ларан Арыніч жыў каля горада Радам у арандаваным доме.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках