29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: У «дыялогу» дыктатара з ЕЗ зацікаўленая Расея

32
Андрэй Саннікаў: У «дыялогу» дыктатара з ЕЗ зацікаўленая Расея

Расея хоча, каб беларускую дыктатуру фінансаваў Захад.

Аўстрыйская Der Standard паразмаўляла пра правы чалавека ў Беларусі з Андрэем Саннікавым, які ў 2010 годзе вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта краіны, а з кастрычніка 2012 года жыве ў Лондане (пераклад - Inopressa.ru).

Вось што сказаў беларускі апазіцыянер:

«Таму, хто хоць аднойчы пабываў у беларускай турме, ніколі не пазбавіцца ад гэтага вопыту. Мяне вымусілі пакінуць радзіму. І паверце мне, гэта было неверагодна складанае для мяне рашэнне...»

«Выбары Лукашэнка прайграў... Мірная дэманстрацыя ўвечары 19 снежня 2010 года ўзмацніла страх дыктатара. У выпадку далейшай лібералізацыі ён ні за што не змог бы ўтрымацца ва ўладзе. Вось ён і выбраў шлях рэпрэсій».

«Ужо 19 гадоў Лукашэнка паказвае, што ні пра якую дэмакратызацыю, ні пра якую лібералізацыю пры ім і гаворкі быць не можа. У ЕЗ дастаткова магчымасцяў - на самых розных узроўнях - паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. За той час, што Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, ЕЗ значна пашырыўся. З 2004 года мы знаходзімся каля ўсходняй мяжы ЕЗ. Гандаль з тых часоў стаў больш ажыўленым, еўрапейскіх інвестыцый у Беларусі стала больш. Так што не трэба мне распавядаць, што ў ЕЗ няма інструментаў», - заявіў Саннікаў.

«Лукашэнка робіць усё, каб яшчэ мацней прывязаць да сябе міліцыю, спецслужбы і войска... Пасля масавых арыштаў у снежні 2010 года ЕЗ увёў санкцыі. Такое становішча захоўвалася да пачатку 2012 года. Затым ЕЗ намякнуў, што з яго боку зноў ёсць зацікаўленасць у збліжэнні з Беларуссю. А Лукашэнка ў той час ніякім чынам не праявіў гатоўнасці да пазітыўных сігналаў. Сітуацыя з правамі чалавека ўсё пагаршалася і пагаршалася. І на гэтым фоне ЕЗ працягвае руку дыктатару? І дзе ж тут, дазвольце спытаць, логіка?» - запытвае беларускі апазіцыянер.

«Варта было б распачаць пазітыўныя крокі, накіраваныя непасрэдна на наш народ. Я горача падтрымліваю палягчэнне візавага рэжыму з боку ЕЗ, пашырэнне спектру магчымасцяў для маладых беларусаў у сэнсе адукацыі і падарожжаў. Трэба падтрымліваць сваякоў і сем'і палітвязняў, як і незалежныя СМІ... Можна і далей праводзіць палітыку пугі і перніка, але крыху па-іншаму: пуга - для дыктатара, а дапамога - беларускаму народу, апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсе».

«Па-мойму, Расея сама зацікаўленая ў «дыялогу» паміж ЕЗ і дыктатарам, каб не прыходзілася ў адзіночку несці ўскосныя эканамічныя выдаткі дыктатуры. Таму што Расеі гэтая дыктатура таксама вельмі дорага абыходзіцца», - лічыць Саннікаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках