18 траўня 2024, Субота, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Times: Макейн прыпячатаў Пуціна

44
The Washington Times: Макейн прыпячатаў Пуціна

Пуцін - былы палкоўнік КДБ і апаратчык, і паводзіць сябе з ім трэба адпаведна, лічыць палітык.

Сенатар Джон Макейн заявіў у эфіры CNN, што сітуацыя вакол Эдварда Сноўдэна нагадвае яму часы халоднай вайны, перадае карэспандэнт The Washington Times Дэвід Шэрфінскі.

«Расейскі прадстаўнік кажа, што яго няма ў Расеі, у той час як усе доказы паказваюць на тое, што ён там», - абураецца Макейн.

«Час будаваць адносіны з Пуціным зыходзячы з рэалістычных уяўленняў аб тым, хто ён такі, - заклікае сенатар. - Ён былы палкоўнік КДБ і апаратчык, які марыць аб былой Расейскай імперыі і працягвае ўстаўляць нам палкі ў колы мноствам розных спосабаў».

Для Макейна самым важным уяўляецца тое, што Расея «працягвае падтрымліваць Башара Асада і бойню ў Сірыі». У цэлым жа, на думку сенатара ад Арызоны, Масква выказвае Вашынгтону «поўную непавагу».

Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША лічыць, што сітуацыя са Сноўдэнам павінна прывесці да пераасэнсавання амерыканскай дыпламатыі ў дачыненні да Расеі і Кітая, піша карэспандэнт.

Пуцін павінен разумець - і ЗША павінны быць сур'ёзныя - што гэта адаб'ецца на амерыкана-расейскіх адносінах, і гэта не вяртанне да халоднай вайны, а цвярозы падыход да адносінаў, падкрэслівае Макейн.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках