20 траўня 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка асуджаны на пяць дзён

128
Анатоль Шумчанка асуджаны на пяць дзён

Лідар прадпрымальнікаў атрымаў пяць дзён адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка Анатоля Шумчанкі.

Працэс над кіраўніком грамадскай арганізацыі «Перспектыва» прайшоў у судзе Цэнтральнага раёна Менска.

Анатоль Шумчанка быў затрыманы сёння прыкладна а 12.30 супрацоўнікамі міліцыі на шляху з рынка «Ждановічы» у гандлёвы цэнтр «Паркінг». Разам з ім былі затрыманыя тры журналісты, якіх неўзабаве адпусцілі.

Нагадаем, сёння беларускія прадпрымальнікі праводзяць агульнанацыянальны страйк. Не працуюць шмат якія рынкі ў Менску, абласных цэнтрах і дзясятках іншых гарадоў краіны. Пастанову пра страйк прыняў Форум прадпрымальнікаў, прысвечаны пытанням ўкаранення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы лёгкай прамысловасці», які прайшоў 24 чэрвеня ў Менску.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках