19 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у метро: цягнік, які зламаўся, выцягвалі з тунэлю

41
НЗ у метро: цягнік, які зламаўся, выцягвалі з тунэлю

Рух цягнікоў на Аўтазаводскай лініі Менскага метрапалітэна быў спынены на паўгадзіны.

Па невядомых пакуль прычынах каля 12.30 адбылася затрымка складаў, піша «Інтэрфакс».

У сацыяльных сетках распаўсюдзілася інфармацыя аб цягніку, які нібы сышоў з рэек, аднак афіцыйнага каментара, які пацвярджае альбо абвяргае аварыю, у цяперашні час няма. У прыватнасці, у МНС ніякіх званкоў аб надзвычайнай сітуацыі не паступала, паведаміў памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай затрымкі руху цягнікоў стала паломка складу.

Пра гэта паведамілі ў аператыўнай службе Менскага метрапалітэна

«Давялося выклікаць другі склад і выцягваць цягнік з тунэлю», - растлумачылі ў метрапалітэне. Іншыя падрабязнасці супрацоўнікі метрапалітэна паведаміць адмовіліся.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках