28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыляцеў прэзідэнт Лаоса

21
У Менск прыляцеў прэзідэнт Лаоса

Прэзідэнт Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясон прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.

Яго афіцыйныя перамовы з Лукашэнкам адбудуцца 1 ліпеня. Чакаецца, што па іх выніках бакі падпішуць дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

Акрамя таго, праграмай афіцыйнага візіту Цюмалі Сайнясона запланаваныя яго сустрэчы з кіраўніцтвам урада і Нацыянальнага сходу Беларусі, наведванне прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, гісторыка-культурных аб'ектаў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Лаосам устаноўленыя ў 1994 годзе. Дамоўна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фармавання.

Лаос імпартуе прамысловую прадукцыю і спажывецкія тавары. Нагадаем, гэтую краіну ў сакавіку наведаў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках