6 траўня 2024, панядзелак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура вынесла папярэджанне журналісту «Белсата»

4
Пракуратура вынесла папярэджанне журналісту «Белсата»

Журналіст Алесь Сіліч атрымаў афіцыйнае папярэджанне за супрацоўніцтва з незалежным тэлеканалам.

Падставай для яго стала тое, што «Белсат» не мае афіцыйнай акрэдытацыі ў Беларусі. Папярэджанне вынесена пракуратурай Смалявіцкага раёна Менскай вобласці. Позву з патрабаваннем з'явіцца туды «на размову» журналіст атрымаў 29 траўня.

Па словах Алеся Сіліча, падчас сустрэчы ў Смалявіцкай пракуратуры ён не адказваў на пытанні, якія тычацца супрацоўніцтва з «Белсатам», скарыстаўшыся правам не сведчыць супраць сябе.

Нагадаем, акрамя яго «на размову» выклікалі журналістку Вольгу Чайчыц. 30 траўня ёй таксама было вынесенае папярэджанне.

Журналісты звязваюць выклік у пракуратуру з іх прысутнасцю на грамадскім абмеркаванні праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі.

Яно праходзіла 13 красавіка гэтага года. На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя дачнікі і актывісты апазіцыі.

Тады супрацоўнік міліцыі, які прысутнічаў на абмеркаванні, перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў «разабрацца».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках