Расеец адкрыў стральбу па «Мэрсэдэсу» беларуса
31- 7.06.2013, 15:49
- 69,514
У Маскве адбылася перастрэлка паміж кіроўцамі машын з беларускімі і расейскімі нумарамі.
Перастрэлка паміж кіроўцамі іншамарак адбылася ў пятніцу днём на Трубнай вуліцы ў Маскве, паведамляе ІТАР-ТАСС на сваёй старонцы «Вконтакте».
Прыкладна ў 15:00 (мск) на Трубнай здарылася перастрэлка паміж кіроўцамі машын Lexus і Mercedes. Прычынай канфлікту стала аварыя, пасля якой з «Лексуса» выскачыў кіроўца і адкрыў стральбу па кіроўцу «Мэрсэдэса» з беларускімі нумарамі.
Па словах відавочцаў, нумары «Лексуса» зарэгістраваныя ў Дагестане. Да цяперашняга часу яго кіроўца затрыманы паліцыяй.
Інфармацыі аб пацярпелых у здарэнні няма.