15 чэрвеня 2024, Субота, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: «Міс Менск 2013» - правакацыя супраць уладаў

162
Чаргінец: «Міс Менск 2013» - правакацыя супраць уладаў

Старшыня Грамадскага савета па маральнасці вызначыўся са сваім стаўленнем да скандальнага конкурсу.

Мікалай Чаргінец заявіў, што менскія гарадскія ўлады павінны зрабіць высновы ў сувязі з некаторымі абставінамі мерапрыемства, якое прайшло ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

«На жаль, конкурс прыгажосці - гэта правакацыя ў дачыненні да менскіх уладаў. Я лічу, што іх (менскія ўлады) падставілі. Усе спадзяваліся на прыстойнасць гэтых арганізатараў (конкурсу прыгажосці), а яны, напэўна, глядзяць наперад - на будучы прыбытак», - заявіў Чаргінец, каментуючы размешчаныя ў інтэрнэце здымкі ўдзельніц конкурсу прыгажосці

«Мне шкада кіраўнікоў Менска, якія даверыліся арганізатарам, даручылі ім правядзенне конкурсу. Наогул, гэта наша бяда - у тым, што ўсё больш і больш у свет культуры, мастацтва, літаратуры лезуць нейкія паўзуны і ствараюць гэтую атмасферу. Спахабляюць добрую справу - конкурсы прыгажосці», - падкрэсліў старшыня Грамадскага савета па маральнасці.

Ён таксама мяркуе, што «ля вытокаў конкурсу можа стаяць правакатар ці правакатары, якія вырашылі зашыбіць на гэтым добрыя грошыкі». Шкада, што добрая справа (конкурс прыгажосці) спахабляецца. Менскія гарадскія ўлады павінны зрабіць высновы з гэтай сітуацыі».

Пры гэтым кіраўнік савета удакладніў: «Я яшчэ не высвятляў, хто стаяў ля вытокаў гэтага конкурсу прыгажосці».

Нагадаем, у інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра тое, што адна з удзельніц конкурсу прыгажосці, які прайшоў у Менску, працуе go-go-танцоркай, яшчэ адна ўдзельніца - з'яўляецца стрыптызёршай. У сетцы таксама з'явіліся адкрытыя фота і пераможцы конкурсу прыгажосці Яны Канцавенка.

Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках