2 траўня 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі

89
Сноўдэн папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі

Консульскі аддзел «Шарамеццева» атрымаў просьбу Сноўдэна аб прытулку праз прадстаўніцу Wikileaks Сару Харысан.

Прадстаўнікі консульскага пункта аэрапорта «Шарамеццева» ў нядзелю атрымалі зварот экс-супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна з хадайніцтвам аб прадстаўленні яму палітычнага прытулку ў Расеі, паведаміў РИА "Новости" дзяжурны дыпламат консульскага пункта Кім Шаўчэнка.

«Учора ў 22.30 грамадзянка Вялікабрытаніі Сара Харысан ад імя Эдварда Сноўдэна звярнулася ў консульскі пункт у аэрапорце «Шарамеццева» з просьбай аб прадстаўленні яму палітычнага прытулку. Я далажыў аб гэтым кіраўніцтву, пасля чаго прыехаў кур’ер і адправіў пакет», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней у панядзелак заходнія СМІ са спасылкай на неназванага прадстаўніка расейскіх міграцыйных улад паведамілі, што Эдвард Сноўдэн падаў прашэнне аб палітычным прытулку ўладам 15 краін, сярод якіх была і Расея. У прэс-службе ФМС РФ гэтую інфармацыю абверглі.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках