2 траўня 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два-тры месяцы, і без дэвальвацыі не абысціся

53
Два-тры месяцы, і без дэвальвацыі не абысціся

Скарачэнне золатавалютных рэзерваў вымусіць улады пайсці на дэвальвацыю рубля.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў эканаміст Леў Марголін.

Такім чынам ён пракаментаваў інфармацыю пра рост чэргаў у пунктах абмену валюты, якая ўсё часцей з'яўляецца ў апошнія дні.

«З аднаго боку, гэта звычайная з'ява, а з другога - заўсёды цягне за сабой пэўныя рызыкі. Чаму звычайная? Яна доўжыцца больш за дваццаць гадоў і большасць людзей ужо прывыклі да гэтай з'явы і выпрацавалі свае падыходы да таго, як захоўваць грошы. Калі золатавалютныя рэзервы краіны на працягу некалькіх месяцаў памяншаюцца, то зразумела, што доўга такая сітуацыя працягвацца не можа: два-тры месяцы, і прыйдзецца ўсё ж праводзіць дэвальвацыю беларускага рубля. Сітуацыя ў ліпені і ў жніўні, думаю, дакладна пакажа, у які бок ідзе рух», - сказаў Леў Марголін.

Нагадаем, пазаўчора курс даляра пераадолеў сімвалічную адзнаку ў 9 тысяч беларускіх рублёў. У чэрвені фізічныя асобы купілі валюты больш, чым прадалі. Даверу да заяваў уладаў пра адсутнасць перадумоў да дэвальвацыі няма ніякага, што, уласна, яны самі і прызнаюць.

«Насельніцтва хваравіта рэагуе на любыя больш-менш істотныя змены курсу, якія з'яўляюцца звычайнымі для іншых краін», - заявіла некалькі дзён таму кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова. Забыўшыся, праўда, патлумачыць, адкуль растуць карані такога недаверу.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках