2 траўня 2024, Чацвер, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску з'явіўся свой лорд Стэнлі

16
У Бабруйску з'явіўся свой лорд Стэнлі

Мясцовы кіраўнік горада настолькі сціплы і шчодры, што арганізаваў хакейны турнір свайго імя.

Міжнародны турнір на прызы старшыні Бабруйскага гарвыканкама Змітра Міхайлавіча Бонахава адкрые хакейны сезон 2013/2014 у Бабруйску.

Як паведамляе прэс-служба Бабруйскага выканкама, ліпеньскі турнір пройдзе ў Бабруйску ўжо ў другі раз. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі Моладзевай хакейнай лігі: «Атланты» (Мыцішчы), «Срэбраныя Львы» (Санкт-Пецярбург), «Белыя мядзведзі» (Чэлябінск) і «Дынама-Шыннік» (Бабруйск).

Каманды згуляюць адзін з адным па кругавой сістэме (25 - 27 ліпеня), а затым 28 ліпеня дзве лепшыя каманды разыграюць галоўны прыз, яшчэ дзве - будуць змагацца за 3-е месца. Уваход на ўсе гульні - вольны.

На жаль, прэс-служба выканкама не ўдакладняе, якую менавіта суму Зміцер Міхайлавіч Бонахаў ахвяраваў на правядзенне турніру.

Называць хакейныя турніры ў свой гонар у Беларусі стала традыцыяй. Так, Аляксандр Лукашэнка «дае» прызы для Каляднага хакейнага турніру. Ад свайго начальніка не адстае кіраўнік Брэста, які праводзіць міжнародны хакейны турнір на прызы старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Праўда, кіраўніку Брэста хапіла сумлення ў афіцыйнай назве турніру не называць сваё прозвішча.

***

Кубак Стэнлі - хакейны прыз, які штогод уручаецца пераможцу серыі плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі. Кубак, першапачаткова ўяўляў сабой дэкаратыўную чару, якую купіў за 10 гінэяў генерал-губернатар Канады Фрэдэрык-Артур лорд Стэнлі Прэстан у 1892 годзе ў Лондане. Толькі пасля смерці мецэната турнір назвалі ў яго гонар.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках