2 траўня 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы на АЭС возьмем і ў кітайцаў

25

На будаўніцтва АЭС урад хоча ўзяць у Экспартна-імпартнага банка Кітая 324 млн даляраў.

Пастанова Саўміна № 598 аб правядзенні перамоваў па праекце крэдытнага пагаднення паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая і яго падпісанні прынятая 9 ліпеня.

Беларускі бок хоча прыцягнуць у 2013-2018 гадах тэрмінам на 15 гадоў крэдыт Экспартна-імпартнага банка Кітая для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь. Выдача магутнасці і сувязь з энергасістэмай» у суме 323 817 000 даляраў ЗША.

Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык упаўнаважаны на правядзенне перамоваў па праекту крэдытнага пагаднення і падпісанне крэдытнага пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках