3 траўня 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшная аварыя ва Украіне: разбіўся аўтобус з беларускімі дзецьмі

117

(абноўлена - 17:07) Аўтобус з дзецьмі з Беларусі сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам - 8 чалавек загінулі, 27 параненыя.

У Валынскай вобласці Украіны адбылася страшная аварыя. 40 дзяцей, удзельнікі танцавальнага калектыву з Беларусі, ехалі ў Балгарыю. Іх суправаджалі 10 дарослых.

Як паведамляе Дэпартамент ДАІ МУС Украіны, сёння раніцай аўтобус Setra, у якім ехалі беларусы, сутыкнуўся з яшчэ адным аўтобусам - маркі «Эталон», які ажыццяўляў перавозку пасажыраў па маршруце Луцк-Шацк. На дадзены момант вядома пра васьмярых загінулых, у тым ліку дзіця 2000 года нараджэння з Менска. Яшчэ 27 чалавек лічацца пацярпелымі, яны дастаўленыя ў бальніцу. З іх 21 грамадзянін Беларусі.

Пра гэта паведамляе «РБК» са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях краіны.

Як стала вядома, аўтобус з турыстамі выехаў з Менска ўчора, у 22:00. На адпачынак у Балгарыю ехалі дзеці - танцавальны калектыў. Перавозчыкам выступала балгарская фірма, за рулём быў кіроўца з гэтай краіны. Дзяцей суправаджалі бацькі, іншыя дарослыя. Усяго ў аўтобусе было каля 50 чалавек. Прыкладна ў 7:20 ён праязджаў па тэрыторыі Валынскай вобласці. На дарозе Даманава - Ковель (недалёка ад мяжы Беларусі і Украіны) адбылося лабавое сутыкненне з невялікім пасажырскім аўтобусам (у ім людзі ехалі ў санаторый).

«Ужо ў Валынскую вобласць выехаў аўтобус, які даставіць у Менск беларускіх турыстаў, якія трапілі ў ДТЗ на тэрыторыі гэтай вобласці», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у беларуска-балгарскай ТАА «Кампанія «Белфрэш» (Менск), якое з'яўляецца арганізатарам тура на балгарскі курорт «Чарнаморац».

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала тое, што кіроўца аўтобуса Setra стаў выконваць абгон і здзейсніў сутыкненне з сустрэчным аўтобусам «Эталон».

Абставіны ДТЗ, інфармацыя пра загінулых і траўмаваных удакладняецца.

Загінуламу хлопчыку ўчора споўнілася 13 гадоў

Пра падрабязнасці страшнай аварыі ў Валынскай вобласці Украіны «Комсомольской правде в Беларуси» распавёў Аляксандр, кіраўнік танцавальнай менскай школы, вучні якой ехалі ў Балгарыю.

«Хлопчык, які загінуў, - гэта Пеця. Яму 13 гадоў. Учора ў Пеці быў дзень нараджэння, а сёння раніцай ён загінуў. Ён сядзеў каля другога кіроўцы, каля праходу...

Яшчэ ўчора ў дзевяць гадзін вечара Пеця заходзіў на «Одноклассники», прымаў віншаванні. Хлопчык вучыўся ў адной з прэстыжных гімназій Менска, займаўся ў школе танцаў. У асноўным, у аўтобусе знаходзіліся падлеткі, але былі і малыя. У адной шасцігадовай дзяўчынкі пералом рукі», - сказаў Аляксандр.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках