3 траўня 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі да 15 ліпеня з хакеістамі «Металурга» не разлічацца...»

10
«Калі да 15 ліпеня з хакеістамі «Металурга» не разлічацца...»

Фінансавая сітуацыя ў клубе застаецца безнадзейнай.

Галоўны трэнер жлобінскага «Металурга» Васіль Спірыдонаў распавёў «Прессболу» пра падрыхтоўку каманды да новага сезону.

- Хлопцы пачалі падрыхтоўку пад вашым кіраўніцтвам. Ці значыць гэта, што вы застаецеся ў «Металургу»?

- Лёд крануўся, спадары прысяжныя засядацелі. Думаю, усё павінна стаць на свае месцы. Але трэба разумець: калі да 15 ліпеня з хакеістамі не разлічацца і не падрыхтуюць уступны ўнёсак, каманду да чэмпіянату не дапусцяць. Таму пакуль у рэжыме чакання. На словах - усё павінна пагасіцца, а як будзе на справе - пабачым пазней. Памятаеце рэкламу: «Да першай зоркі нельга. Чакаем-с».

- Склад, думаецца, далёкі ад жаданага…

- А тут можна ўспомніць песню Алёны Апінай: «Я его слепила из того, что было, а потом что было, то и полюбила». Таму лепім. Для збораў гульцоў пакуль хапае. Але, зразумела, дзевятнаццаць хакеістаў, якія сышлі, замяніць вельмі цяжка. Гэта будзе новая каманда. Для таго каб паставіць на ногі моладзь, спатрэбіцца не адзін год. Добра хоць апамяталіся і цалкам не развалілі «Металург».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках