3 траўня 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іосіф Сярэдзіч: Мы вытрымалі і выстаялі

18
Іосіф Сярэдзіч: Мы вытрымалі і выстаялі

Газета «Народная воля» адзначае сваё «паўналецце».

Пра тое, якія цяжкасці пераадолела і чым ганарыцца незалежнае выданне, распавёў у інтэрв'ю charter97.org галоўны рэдактар «Народной воли» Іосіф Сярэдзіч.

«Працоўныя будні - святы для нас. Так адзначае «Народная воля» не толькі сваё васямнаццацігоддзе, але і кожную гадавіну. Мы як раз не з тых, хто больш займаецца прэзентацыямі ці нейкімі публічнымі мерапрыемствамі, а мы як раз з тых, хто займаецца сваёй працай: чарнавой, штодзённай, цяжкай, час ад часу нуднай, але карыснай», - падкрэсліў журналіст.

Ён таксама адзначыў, што з 18 гадоў існавання газеты 10 з іх яна друкавалася за мяжой.

«Мы друкаваліся тры гады ў Вільні, іншы перыяд звязаны са Смаленскам, таксама тры гады. Якая яшчэ газета магла выжыць у такіх драконаўскіх умовах? І мы сёння ганарымся тым, што, нягледзячы на рэпрэсіі і гвалт, які рабіла ўлада супраць «Народной воли», мы ўсё ж такі вытрымалі і выстаялі. Мы не здрадзілі сваім чытачам, і нумар у нумар выдавалі газету на працягу гэтых 18 гадоў», - заявіў Іосіф Сярэдзіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках