3 траўня 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыю прыбяруць са стадыёнаў?

12
Міліцыю прыбяруць са стадыёнаў?

МУС і Беларуская федэрацыя футбола (АБФФ) абяцаюць увесці інстытут сцюардаў на матчах.

Пра гэта дамовіліся старшыня АБФФ Сяргей Румас і міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Іх сустрэча адбылася ў офісе АБФФ, паведамляе прэс-служба федэрацыі.

Чыноўнікі абмяняліся думкамі па пытаннях забеспячэння бяспекі і камфортнага знаходжання гледачоў на стадыёнах падчас футбольных матчаў.

На сустрэчы прынятае рашэнне аб стварэнні пастаянна дзеючай рабочай групы па маніторынгу сітуацыі на стадыёнах і распрацоўцы стратэгіі ўзаемадзеяння паміж федэрацыяй і МУС Беларусі пры правядзенні футбольных матчаў. Адной з галоўных мэт дадзенай стратэгіі з'яўляецца ўвядзенне службы сцюардаў і вывядзенне супрацоўнікаў міліцыі за межы стадыёна.

Нагадаем, 19 чэрвеня заўзятары «Дынама» заявілі пра байкот матчаў каманды. Яны тлумачаць свае дзеянні «прадузятым стаўленнем» з боку супрацоўнікаў міліцыі і адсутнасцю нармальнай інфраструктуры на стадыёне. Афіцыйная заява фанатаў менскага «Дынама» была размешчаная на іх старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Кіраўніцтва клуба падтрымала патрабаванні заўзятараў.

30 чэрвеня фанаты БАТЭ байкатавалі матч з «Нёманам». Яны патлумачылі свае дзеянні самаўпраўнасцю міліцыі - амапаўцы забіралі ў іх банеры і сцягі.

На сустрэчы з прадстаўнікамі ГУУС, якая прайшла ў канцы чэрвеня, кіраўніцтва менскай міліцыі пайшло на некаторыя саступкі заўзятарам і паабяцалі не перапісваць пашпартныя дадзеныя на ўваходзе на «фанацкія» сектары стадыёнаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках