3 траўня 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісткі Greenpeace штурмуюць хмарачос Shard у Лондане (Відэа)

3

Шэсць актывістак Greenpeace у чацвер спрабуюць залезці на 72-павярховы хмарачос The Shard («Аскепак») у Лондане ў знак пратэсту супраць бурэння нафтавых свідравін у Арктыцы кампаніяй Shell.

Жанчыны наважылі ўзлезці на The Shard, бо хмарачос знаходзіцца побач з трыма лонданскімі офісамі Shell, вынікае з паведамленняў Greenpeace. «Shell - гэта галоўная арганізацыя нафтаздабычы ў Арктыцы, карпарацыя інвестуе мільярды ў праграмы на Алясцы і ў Расеі. Мільярды людзей ва ўсім свеце спрабуюць спыніць іх, але Shell адмаўляецца згарнуць свой план»,-цытуе AFP заяву арганізацыі.

Жанчыны абышлі службу аховы The Shard, пачалі ўзыходжанне на будынак а 4 раніцы паводле мясцовага часу. Greenpeace паведаміў толькі імёны актывістак - Сабіна, Сандра, Вікта, Алі, Віёла і Лізабет. У Greenpeace заявілі, што калі яны здолеюць залезці наверх, то яны ўсталююць там «велізарны твор мастацтва, які дэманструе прыгажосць Арктыкі». Паліцыя Лондана кантралюе тое, што адбываецца.

Хмарачос The Shard з'яўляецца самымі высокім будынкам у краінах Еўразвязу. Яго вышыня складае 301 м.

Запасы нафты ў Арктыцы ацэньваюцца прыкладна ў 90 млрд барэляў. Shell пачаў здабычу нафты на Алясцы ў 1950-х гадах. У 2012 годзе кампанія заявіла аб заканчэнні свідравання, але ў лютым аднавіла яго.

Відэатрансляцыя арганізаваная на сайце кампаніі супраць здабычы нафты ў Арктыцы Save the Arctic.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках