3 траўня 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на валютным рынку?

82
Што адбываецца на валютным рынку?

Чарговы топ-чыноўнік запэўнівае беларусаў, што «ніякага абвалу беларускага рубля не будзе».

На гэты раз дэвальвацыйную мантру сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Ніякага абвалу беларускага рубля не будзе», заявіў сёння ў Касцюковічах на нарадзе са старшынямі райвыканкамаў Магілёўскай вобласці прэм'ер-міністр Беларусі, перадае БелТА.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, для ажыятажу на валютным рынку няма ніякіх падстаў. Эканоміка краіны працуе стабільна, золатавалютных рэзерваў дастаткова. Выстройвацца ў чэргах у абменнікі няма ніякага сэнсу. «Мы без праблем зможам забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў замежнай валюце», - канстатаваў прэм'ер-міністр.

За апошні месяц дэвальвацыйную мантру ўжо сказалі кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова і віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч.

Відавочна, аператыўная эканамічная інфармацыя, якую атрымліваюць кіраўнікі краіны, прымушае рэагаваць на змены. Так, Нацбанк адмовіўся ад запланаванага зніжэння стаўкі рэфінансавання ў ліпені і прадпрымае тэрміновыя меры па ўзмацненні жорсткасці умоў ліквіднасці. Верагодна, гэта рэакцыя на тое, што беларусы сталі забіраць грошы з банкаў і канвертаваць іх у наяўныя даляры і еўра. Прычынай панічных настрояў стала спроба плыўнай дэвальвацыі беларускага рубля за апошнія некалькі тыдняў. У адказ на гэта беларусы традыцыйна сталі ў чэргі каля абменнікаў і пачалі скупляць валюту.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках