5 траўня 2024, Нядзеля, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашыраць «спіс Магніцкага»

6
ЗША пашыраць «спіс Магніцкага»

Дзярждэпартамэнт ЗША разглядае магчымасць распаўсюджвання санкцый на расейскіх міністраў унутраных спраў і юстыцыі.

Пра гэта заявіла на пасяджэнні Камітэта па замежных справах амерыканскага сената былы афіцыйны прадстаўнік дыпламатычнага ведамства Вікторыя Нуланд падчас слуханняў па разглядзе яе кандыдатуры на пасаду памочніка дзяржсакратара ЗША, перадае агенцтва AFP.

Пытанне аб магчымых дадатковых санкцыях задаў сенатар-рэспубліканец Джон Макейн, які раскрытыкаваў вынесены напярэдадні прысуд па справе Сяргея Магніцкага і яго шэфа - кіраўніка Hermitage Capital Уільяма Браўдэра, піша NEWSru.com.

Раней Цвярскі суд Масквы на першым у расейскай гісторыі працэсе над мёртвым чалавекам прызнаў Магніцкага, які памёр 16 лістапада 2009 года, вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і спыніў у дачыненні да яго справу ў сувязі са смерцю. Браўдэр за тое ж самае быў прысуджаны завочна да 9 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд суда абурыў Джона Макейна. На пасяджэнні ў сенаце палітык з дакорам заўважыў, што рэакцыя на прысуд адміністрацыі ЗША была занадта стрыманай.

«Хіба гэта не абуральна, што чалавека, які, як мы ведаем, быў закатаваны да смерці ўладамі Расеі, прызналі вінаватым?» - пацікавіўся Макейн. Раней на брыфінгу прадстаўнік Дзярждэпартамента Джэн Псакі заявіла: «Мы расчараваныя беспрэцэдэнтным пасмяротным прысудам у дачыненні да Сяргея Магніцкага. Суд дыскрэдытаваў усе спробы дамагчыся справядлівасці па яго справе».

Вікторыя Нуланд пагадзілася з ацэнкай прысуду Макейнам.

«Гэта пародыя на справядлівасць, калі энергія сыходзіць на асуджэнне памерлага чалавека замест таго, каб шукаць вінаватых у яго забойстве», - заявіла яна на пасяджэнні сената. Нуланд запэўніла, што Дзярждэпартамент ужо вывучае магчымасць пашырэння спісу Магніцкага, які ўключае, у прыватнасці, кіраўніка МУС РФ Уладзіміра Калакольцава і міністра юстыцыі <>b/Аляксандра Канавалава.

«Спіс Магніцкага» быў апублікаваны на сайце Мінфіна ЗША 12 красавіка 2013 года. У яго, акрамя расейцаў, трапілі грамадзяне Украіны, Азербайджана, Узбекістана. У спісе 18 прозвішчаў. Імёнаў высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў сярод іх пакуль няма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках