5 траўня 2024, Нядзеля, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зачыстка ў Пінску: супрацьстаянне пенсіянераў і міліцыі доўжыцца гадамі

59
Зачыстка ў Пінску: супрацьстаянне пенсіянераў і міліцыі доўжыцца гадамі

Скандал з разгонам і затрыманнямі стыхійных гандляроў ля міні-рынку «Заходні» ў Пінску шмат каго ўразіў жорсткасцю, з якой міліцыя затрымлівала пенсіянераў.

«Салідарнасць» пацікавілася ў работнікаў рынку і прадпрымальнікаў іхным стаўленнем да канфлікту. Выявілася, супрацьстаянне пенсіянераў, што гандлююць агуркамі, і міліцыі доўжыцца не першы год.

Меркаваннем падзяліўся адзін з прадпрымальнікаў, якія працуюць на рынку «Заходні».

«Рынак, каля якога затрымлівалі пенсіянераў, знаходзіцца ў 20 мэтрах ад месца, дзе яны стыхійна гандлююць, - распавёў суразмоўца. - На «Заходнім» усяго 20 ці крыху больш месцаў для гандлю прадуктамі. Кошт месца, напэўна, ад 4 да 8 тысяч. Грошы невялікія. А пенсіянеры ўпарцяцца, гандлююць з зямлі, з траўніка. Дзядуля, якога затрымлівалі, стаіць на гэтым месцы гадамі. І гадамі цягнецца супрацьстаянне міліцыі і пенсіянераў».

Са слоў суразмоўцы, шмат якія мінакі і працаўнікі рынку былі незадаволеныя стыхійным базарам, бо ён загароджвае праход.

«Яны стаяць то на сходах, то ля ўваходу ў краму. Плюс гэта антысанітарыя. Міліцыя ўвесь час іх папярэджвае - ідзіце на рынак, ідзіце на рынак... Сітуацыя з разгонам, вядома, непрыгожая. Але вінаватыя, мабыць, абедзве стараны», - робіць выснову прадпрыемец.

У сваю чаргу працаўніца рынку, якая пажадала не называць сваё імя, мяркуе, што стыхійныя гандляры нікому не перашкаджаюць:

«Ды яны ўсё жыццё тут стаяць і гандлююць. Якая ад іх шкода? Гандлёвае месца на «Заходнім» каштуе 10 тысяч. Але рынак не харчовы, а рэчавы. Хто пойдзе па харчы на рэчавы рынак? Ну так, ад гэтых стыхійных прадаўцоў-пенсіянераў часам смецце застаецца - газэты, мяшкі. Але самі яны нікому не перашкаджаюць. А тое, як іх разганялі, шмат каго абурыла», - сказала яна.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках