16 красавiка 2024, aўторак, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі невядомы герб Сапегаў

41

Сенсацыйную рэліквію выявілі падчас раскопак у Быхаўскім замку.

Герб былога ўладальніка Быхаўскага замка быў знойдзены на кафлі XVII стагоддзя, што ідэальна захавалася. Другі варыянт герба - каляровы - археолагам давялося збіраць з фрагментаў, паведамляе тэлеканал ОНТ.

«Гэты герб - гэта гісторыя роду Сапегаў. Прычым з усімі галінамі радавога дрэва. Галоўны герб - гэта герб Ліс - радавы герб Сапегаў. Ну, а астатнія сведчаць аб роднасці Сапегаў з іншымі ўплывовымі родамі Вялікага Княства Літоўскага. Для геральдыкі гэты герб дае каласальную інфармацыю і магчымасць прачытаць пра знакамітых бабуляў і дзядуляў па кудзелі і мячы», - кажа Ігар Марзалюк, археолаг і доктар гістарычных навук.

Убачыць унікальны малюнак герба магнацкага роду змогуць усе госці Дня пісьменства ў музейнай экспазіцыі Быхава. Дарэчы, падчас цяперашніх раскопак ля сцен замка выявілі тысячы артэфактаў.

Быхаўскі замак - палацава-замкавы ансамбль пачатку XVII стагоддзя, які месціцца на беразе Дняпра ў горадзе Быхаў, захаваўся ў руінах.

Быў пабудаваны ў 1610-1619 гадах выдатным палкаводцам Янам Каралем Хадкевічам у якасці загараднай рэзідэнцыі на ўсходзе Рэчы Паспалітай.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках