19 траўня 2024, Нядзеля, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскім уладам не хапіла сродкаў на «аб'ект дзяржаўнай важнасці»

15
Берасцейскім уладам не хапіла сродкаў на «аб'ект дзяржаўнай важнасці»

Мясцовыя ўлады вымушаныя афіцыйна прызнаць: новы мост да Дня горада пабудаваны не будзе.

Аб тым, што першая частка Заходняга абыходу вакол Берасця, якая прадугледжвае будаўніцтва аўтамабільнага моста, павінна быць завершаная да 28 ліпеня (калі абласны цэнтр адзначае дзень горада), аб'яўлялі не раз. Нават падчас нядаўняга візіту старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона шмат гаварылася аб недастатковым фінансаванні, аднак гаворка ішла агулам аб будаўніцтве заходняга абыходу, але ўвод у эксплуатацыю моста праз раку Мухавец да канца ліпеня не падвяргаўся сумневу.

Цяпер жа, як стала вядома charter97.org, берасцейскія ўлады абвясцілі аб адмене ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага моста ў Дзень горада. Прычынай старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў зноў назваў недастатковае фінансаванне, хоць будаўнікі гатовыя былі выканаць усе работы ў тэрмін.

Цікава, што мост (як і ўвесь Заходні абыход вакол Берасця) лічыцца аб'ектам дзяржаўнай важнасці, паколькі ўхвалены асабіста Лукашэнкам. Згодна з закладзеным каштарысам, кошт першай чаргі абыходу складае 400 мільярдаў рублёў, увогуле ж праект ацэньваецца ў два разы даражэй. Пры гэтым 75% фінансавання ідзе з рэспубліканскага бюджэту, а 25%, што засталіся - з абласнога.

Сам мост уяўляе сабой 70-метровы арачна-вантавы металапралёт, які быў спраектаваны беларускімі арганізацыямі, а генеральным падрадчыкам выступіла БУ-158 ААТ «Будтрэст № 8». Мост павінен злучыць Варшаўскую шашу з вуліцай Зубачова і праспектам Машэрава каля цэнтральнага ўваходу ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках