18 траўня 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чума свіней дабралася да Расеі

42
Чума свіней дабралася да Расеі

Афрыканскую чуму свіней, смяротнае і вельмі заразнае для гэтых жывёл захворванне, выявілі пад Масквой.

9 ліпеня ў трох кіламетрах ад вёскі Харланіна Валакаламскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці выяўленыя тушы трох загінулых дзікоў, затым 12 ліпеня на тэрыторыі прыватнага падворка пасёлка Вялікая Сястра Латошынскага муніцыпальнага раёна - туша хатняй свінні, паведамілі ў МУС Расеі.

«Трынаццатага ліпеня ветэрынарнай лабараторыяй устаноўлена, што прычынай гібелі жывёл з'явілася захворванне афрыканскай чумой», - паведаміла РИА «Новости» крыніца ў міністэрстве.

З ягоных слоў, у цяперашні час праводзяцца карантынныя мерапрыемствы.

Пакуль невядома, ці патрапіў вірус АЧС ў Расею з Беларусі, дзе выяўленыя, як мінімум, два ачагі захворвання. Адзін з іх находзіцца пад Віцебскам - усяго ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад расейскай мяжы.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) упершыню была зафіксавана ў 1903 годзе ў Паўднёвай Афрыцы. У натуральных умовах да захворвання ўспрымальныя хатнія і дзікія свінні. Заражэнне адбываецца пры кантакце здаровых жывёл з хворымі. Захворванне надзвычай небяспечнае для жывёлагадоўлі, паколькі не паддаецца лячэнню і вакцынапрафілактыцы.

Некалькі дзён таму галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка заявіў, што вірус у будучыні можа пагражаць чалавеку.

Спыніць распаўсюджванне АЧС можна толькі жорсткімі карантыннымі мерапрыемствакмі. Звычайна яны складаюцца ў тым, што ўсіх свіней у радыусе некалькіх кіламетраў выразаюць і спальваюць.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках