19 траўня 2024, Нядзеля, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя здабыла трэці залаты медаль Універсіяды

32
Герасіменя здабыла трэці залаты медаль Універсіяды

Беларуска Аляксандра Герасіменя здабыла золата і ўстанавіла новы рэкорд Універсіяды.

50 метраў вольным стылем яна праплыла за 24,48 секунды. Серабро здабыла францужанка Ганна Сантамас - 24,81, бронза ў амерыканкі Меган Рамана - 24,98, піша «Прессбол».

Такім чынам на Універсіядзе ў Казані зборная Беларусі намаганнямі Аляксандры Герасімені і Яўгена Цуркіна здабыла 4 залатыя і 2 срэбраныя ўзнагароды.

У пятніцу 12 ліпеня беларуская плыўчыха стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем, перамогшы з вынікам 53,50 секунды. Днём раней яна перамагла на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем з вынікам 25,84 секунды. Гэта таксама рэкорд для універсіяды і новы нацыянальны рэкорд Беларусі.

Яшчэ адзін залаты медаль 12 ліпеня здабыў беларускі плывец Яўген Цуркін . У фінале пяцідесяціметроўкі батэрфляем падзяліў першае месца з украінцам Андрэем Гаваровым .

Гэта лепшае выступленне нашай плавальнай каманды на Сусветных студэнцкіх гульнях у гісторыі незалежнай Беларусі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках