20 траўня 2024, панядзелак, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Яскевіч: Прадпрымальнікам няма куды адступаць

20
Ірына Яскевіч: Прадпрымальнікам няма куды адступаць

Прадпрымальніцкія арганізацыі выступілі адзіным фронтам у супрацьдзеянні новым правілам МС.

Новыя тэхрэгламенты не дазваляюць паўнавартасна працаваць. На ІП ускладзеная дарагая працэдура сертыфікацыі і маркіроўкі тавараў лёгкай прамысловасці. Камерсанты лічаць, што гэтую працэдуру павінны праводзіць вытворцы або першы прадавец. Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіла адзін з лідараў віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч.

«Салідарнасць - гэта, напэўна, сіла. Мы не патрабуем нічога супрацьзаконнага. У нас ёсць разуменне таго, што на сённяшні дзень прадпрымальнікам, што выплачваюць адзіны падатак, пагражае страта працоўных месцаў. Адступаць няма куды - за намі нашы сем'і», - сказала яна.

Ірына Яскевіч 6 чэрвеня арганізавала першую ў краіне забастоўку супраць новага тэхрэгламенту Мытнага саюза.

Нагадаем, 27 чэрвеня беларускія прадпрымальнікі правялі агульнанацыянальную забастоўку. Паводле ацэнак прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх саюзаў, у ёй прынялі ўдзел каля 70 адсоткаў камерсантаў, якія гандлююць на рынках і ў выставачных павільёнах. Прадпрымальнікаў не задаволілі дзеянні ўладаў па пытанні ўвядзення тэхрэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы лёгкай прамысловасці». Рашэнне аб аднадзённай папераджальнай забастоўцы было прынятае аднагалосна 130 ІП, якія сабраліся на Форум прадпрымальнікаў 24 чэрвеня. Новы тэхрэгламент абавязвае канчатковага рэалізатара (у тым ліку прадпрымальніка) сертыфікаваць тавары лёгкай прамысловасці і маркіраваць адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў - членаў МС. ІП лічаць, што дарагая працэдура для іх маленькіх партый тавару можа спустошыць дробны бізнес.

Падчас правядзення забастоўкі міліцыяй быў затрыманы і аператыўна прысуджаны да пяці сутак арышту лідар РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Прадпрымальнікі падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне «Маршу пратэсту». Ён запланаваны на 15 ліпеня. У заяўцы адзначаны маршрут правядзення акцыі - ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Каля плошчы, у менскім парку Дружбы народаў плануецца правесці мітынг.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках