19 траўня 2024, Нядзеля, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яна Паўла II прызнаюць святым

26
Яна Паўла II прызнаюць святым

Папа Ян Павел II будзе кананізаваны Рымска-каталіцкай царквой ужо ў гэтым годзе.

Аб гэтым паведамілі сусветныя СМІ са спасылкай на неафіцыйныя ватыканскія крыніцы, перадае Polskie radio.

Падчас пленарнага пасяджэння ў аўторак Ватыканская Кангрэгацыя па справах святых пацвердзіла факт здзяйснення другога цуду Янам Паўлам II. Гаворка ідзе аб цудоўным пазбаўленні ад хваробы смяротна хворай жанчыны. Гэты выпадак быў вывучаны двума лекарамі, кожны з якіх прызнаў лячэнне невытлумачальным з пункту гледжання сучаснай медыцыны. Таксама спецыяльная камісія тэолагаў афіцыйна прызнала пазбаўленне жанчыны ад хваробы цудам.

Такім чынам, для кананізацыі благаслаўлёнага кардынала Караля Вайтылы патрабуецца толькі дэкрэт цяперашняга кіраўніка Каталіцкай царквы Папы Францішка.

Чакаецца, што папскі дакумент аб кананізацыі кардынала Вайтылы будзе падпісаны да канца года, а кананізацыя папы-паляка можа адбыцца 8 снежня.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках