20 траўня 2024, панядзелак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: зух, які разбіўся ў Шуміліна, быў моцна п'яны

48
СК: зух, які разбіўся ў Шуміліна, быў моцна п'яны

Следчы камітэт запэўнівае, што загінуўшы праз пераслед ДАІ кіроўца быў нецвярозы.

У біялагічных пробах кіроўцы, які загінуў у Шуміліна, выяўлена 3,2 праміле алкаголю, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення СК РБ у Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

«Паводле вынікаў праведзеных экспэртных даследаванняў у біялагічных пробах, узятых у вадзіцеля аўтамашыны «Рэно-Лагуна», было выяўлена 3,2 праміле алкаголю, што адпавядае цяжкай ступені ап'янення», - сказала Іна Гарбачова.

28 чэрвеня блізу адзінаццаці гадзін вечара жыхар Полацкага раёна на аўтамашыне «Рэно-Лагуна» з высокай хуткасцю імчаўся па аўтадарозе Віцебск-Полацк, накіроўваючыся ў бок Шуміліна.

З мэтай спынення парушальніка ў Шуміліна на скрыжаванні вуліц Луначарскага і Юбілейнай на асветленым участку дарогі быў выстаўлены заслон у выглядзе грузавой аўтамашыны «ДАФ» з паўпрычэпам. Аднак пры выездзе на гэтае перакрыжаванне кіроўца не спыніўся і, сутыкнуўшыся з паўпрычэпам, атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх на шляху ў бальніцу сканаў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках