19 траўня 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікаў НАТА не запросяць на вучэнні «Захад-2013»

22
Назіральнікаў НАТА не запросяць на вучэнні «Захад-2013»

У расейска-беларускіх вучэннях «Захад-2013» возьмуць удзел блізу 13 тысяч вайскоўцаў.

Аб гэтым паведаміў у пятніцу прадстаўнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі палкоўнік Вячаслаў Вусік, паведамляе «Інтэрфакс».

«Да ўдзелу ў вучэннях плануецца прыцягнуць да 13 тысяч вайскоўцаў. Ад Узброеных сіл Расеі - 2,5 тысячы, ад Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь - 10,4 тысячы чалавек» - сказаў ён на пасяджэнні Грамадскай рады пры Міністэрстве абароны Расеі.

Паводле дадзеных Вячаслава Вусік, у мерапрыемстве будуць задзейнічаныя блізу 60 верталётаў і самалётаў і да 250 адзінак баявой тэхнікі.

Прадстаўнік Генштаба адзначыў, што гэтыя вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі, Заходняй вайсковай акругі РФ, а таксама ў акваторыі Баранцавага і Балтыйскага мораў.

Пры гэтым Вячаслаў Вусік адзначыў, што запрашаць прадстаўнікоў НАТА на гэтае мерапрыемства пакуль не плануецца.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад - 2013» пройдзе ў перыяд з 20 да 26 верасня.

Імі будуць кіраваць міністр абароны Беларусі і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі.

Правядзенне вучэнняў ужо выклікала непакой сярод суседзяў Беларусі.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі паводле сцэнару вучэнняў і сілах,якія ўдзельнічаюць у іх, недастаткова, аднак ёсць здагадка, што яны будуць нагадваць які вялікі рэзананс выклікалі вучэнні «Захад-2009». Тады ў вучэннях узялі ўдзел звыш 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках