Праспект Незалежнасці перакрыюць для парада МНС
18- 24.07.2013, 12:29
- 11,851
Рух транспарту ў Менску па пр. Незалежнасці 25 ліпеня будзе абмежаваны.
Пра гэта паведаміла БелТА кіраўнік прэс-службы ДАІ Менска Таццяна Харлінская.
Рух абмяжуюць з 4.00 да 6.00 на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Першамайскай у сувязі з падрыхтоўкай да святочных мерапрыемстваў (параду) у гонар 160-годдзя пажарнай службы Беларусі.
Акрамя таго, у дзень параду МНС - 27 ліпеня - на час фармавання калоны з 9.30 да 11.00 з боку парку імя Горкага па вуліцы Купалы будзе перакрыты рух (ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай да праспекта Незалежнасці). На час праходжання ўдзельнікаў парада рух абмяжуюць з 10.50 да 11.30 па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Купалы да плошчы Перамогі.