21 траўня 2024, aўторак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» задумаў «ТРУб’ют» самому сабе

11

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» выпусціць альбом-трыб'ют самому сабе.

Праект «Lyapis Crew: ТРУб’ют» быў анансаваны на сайце Planeta.ru:

«Хочам вынесці на ўсенароднае абмеркаванне ідэю, якая спела і выношвалася не адзін год.

Вам напэўна вядома, што наш калектыў мае складаную, заблытаную гісторыю і шматтомную дыскаграфію, частка якой па пэўных прычынах ужо даўно не выконваецца публічна.

Многія з нашых сяброў і прыхільнікаў хочуць адрадзіць з попелу «ляпісаўскія» шлягеры даўно мінулых дзён, але, згодна з любой схемай перараджэння, гэтыя песні павінны ператварыцца ў нешта большае і самадастатковае!

Так і нарадзілася думка стварыць нешта накшталт трыб'юту гурта «Ляпіс Трубяцкі», да якога можа падключыцца абсалютна любы музычны калектыў. Пры адной умове: кавер можна зрабіць на якую заўгодна песню групы (у тым ліку і «да-Капітальнага» перыяду), але ў стылістыцы сучасных «Ляпісаў» - гэта павінен быць панк, ска-панк, ска-кор, брас-рок, увогуле, буяная, магутная і прыгожая музыка са знакам «ТРУ».

Каб ваш кавер на песню гурта «Ляпіс Трубяцкі» папоўніў трэк-ліст альбома «Lyapis Crew: ТРУб’ют», вам трэба выкласці свой запіс тут. Трэкі, якія ў выніку ўвойдуць у альбом, будуць адабраныя асабіста ўдзельнікамі «Ляпіса Трубяцкога», а яшчэ дзве песні будуць уключаныя ў рэліз па выніках народнага лайк-галасавання. Музыкі, чые трэкі патрапяць у афіцыйны рэліз, атрымаюць афіцыйны дазвол выконваць свае кавер-версіі на канцэртах і ўключаць іх у свае альбомы!

Калі ж вы не музыка, а проста слухач «Ляпісаў», то ў вас усё роўна ёсць магчымасць прыняць удзел у рэалізацыі нашай ідэі. Кожны з вас можа падключыцца да стварэння гэтага ўнікальнага рэлізу і, у рэшце рэшт, стаць яго непасрэдным уладальнікам. Сродкі, сабраныя ў дадзеным праекце, будуць накіраваныя на пакрыццё студыйных расходаў па запісе кавер-версій, а таксама на выданне альбома на розных носьбітах».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках