19 траўня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч будуе раскошнае лецішча ў Крыму (Фота)

28
Януковіч будуе раскошнае лецішча ў Крыму (Фота)

Тэрыторыя маёнтка ўкраінскага прэзідэнта памерам не менш тэрыторыі Манака.

Журналісты «Украинской правды» правялі расследаванне, у выніку якога выявілі, што на мысе Айя каля Севастопаля для сям'і Віктара Януковіча будуюць вялікае лецішча. Хоць для прэзідэнта ва Украіне ўжо пабудавана 4 лецішча, перадае 24tv.ua.

Па словах журналістаў, тэрыторыя маёнтка памерам не менш тэрыторыі Манака. Месца для будаўніцтва Віктар Януковіч выбраў з меркаванняў бяспекі, бо ўсе навакольныя пляжы і шашы лёгка праглядаюцца з тэрыторыі новага лецішча.

Дом будзе гіганцкім. У матэрыяле параўноўваюцца памеры ўваходных дзвярэй і памеры бульдозера, які стаяў побач. «Як бачым, праз парадныя дзверы гэты бульдозер можа лёгка заехаць верхам на КАМАЗе», - пішуць журналісты.

Фото Татьяны Черновол
Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках