18 траўня 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын бярэ расейскае грамадзянства

27
Сяргей Касціцын бярэ расейскае грамадзянства

Беларускі форвард Сяргей Касціцын да пачатку сезона атрымае расейскі пашпарт.

У «Авангарда» ў хуткім часе з'явіцца магчымасць заявіць яшчэ аднаго легіянера.

Паводле інфармацыі ARENA55.ru, форвард «Авангарда» Сяргей Касціцын да пачатку сезона атрымае расейскі пашпарт. У выніку з яго будзе зняты статус «Замежны гулец» - і омскі клуб атрымае магчымасць заявіць яшчэ аднаго легіянера.

У мінулым рэгламенце КХЛ замежным гульцом лічыўся хакеіст, які не мае права выступаць за зборную Расеі. Але цяпер ліга правядзе галасаванне па новым рэгламентце, у які, у прыватнасці, будзе ўнесенае змяненне наконт вызначэння статусу «Замежны гулец».

Калі новы рэгламент будзе прыняты, хакеіст з расейскім пашпартам не будзе лічыцца ў КХЛ легіянерам - па-за залежнасці ад таго, ці можа ён выступаць за зборную Расеі. Такім чынам, Касціцыну, не прыйдзецца мяняць хакейнае грамадзянства і ён зможа працягнуць гуляць за зборную Беларусі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках