19 траўня 2024, Нядзеля, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну зноў «пашанцавала» (Відэа)

94

Падчас рыбалкі Пуцін злавіў 20-кілаграмовага шчупака.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў не так даўно правялі сумесны адпачынак у аддаленых раёнах Тувы, дзе парыбачылі і выкупаліся, паведамляе тэлеканал Russia Today.

«Спачатку Пуцін дзень правёў адзін, Шайгу (міністр абароны) яго суправаджаў. Ён адправіўся ў Туве на высакагорнае возера Ак-Атыг-Холь, гэта звыш 2 тысяч метраў вышыня, на берагах - вечная мерзлата», - распавёў журналістам прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў, перадае РІА «Новости».

Паводле яго слоў, Пуцін адпачываў там адзін дзень, ён лавіў рыбу ў гэтым высакагорным возеры. «Ён там пераначаваў, начаваў у юрце. Яшчэ вельмі цікава, што на наступны дзень быў дзень нараджэння кіраўніка рэспублікі (Рэспублікі Тыва), і вельмі вядомы спявак гарлавога спеву да іх прыехаў, заслужаны артыст РФ Кайгал-оол Хавалыг», - сказаў Пяскоў.

Гэта не першая ўдача кіраўніка Расеі. Так, яшчэ будучы прэм'ерам, Уладзімір Пуцін падчас наведвання археалагічнага раскопу на месцы старажытнагрэчаскага горада Фанагорыя ў 2011 годзе апусціўся на дно Таманскага заліва з аквалангам, адкуль падняў дзве амфары. Кадры з Пуціным і амфарамі абляцелі сусветныя СМІ. Пазней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў вымушаны быў прызнаць, што гэта пастановачныя кадры. «Іх ці пакінулі там, ці паклалі. Гэта зусім не падстава для злараднасці. Проста хацелася - калі ўжо Пуцін нырнуў, каб ён убачыў, як гэта выглядае на самой справе», - сказаў Пяскоў.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках