19 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрычка пад бел-чырвона-белым сцягам прыбыла ў Менск

36

Актывісты руху «Змена» правялі акцыі ў Дзень Незалежнасці.

Аб гэтым напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» моладзевы актывіст Павел Вінаградаў.

«Сёння актывісты «Змены» наважылі правесці акцыю ў гонар абвяшчэння незалежнасці БССР. На станцыі каля менскага мора актывісты прымацавалі да электрычкі чатырохметровы бел-чырвона-белы сцяг. І электрычка, і сцяг шчасліва прыехалі ў Менск», - паведаміў ён.

Таксама забароненыя ўладамі нацыянальныя сцягі былі вывешаныя на прыпынках грамадскага транспарту разам з партрэтамі беларускіх палітвязняў.

Сёння дэмакратычная грамадскасць адзначае Дзень Незалежнасці Беларусі, адменены Лукашэнкам.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

Фота: belsat.eu
Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках