20 траўня 2024, панядзелак, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісьменнікі ўцякаюць ад Чаргінца

21
Пісьменнікі ўцякаюць ад Чаргінца

Беларускія літаратары пакідаюць афіцыйны Саюз пісьменнікаў (СПБ).

Усяго апошнім часам з яго выйшлі пяць чалавек. Гэта празаікі Андрэй Федарэнка, Аляксандр Наварыч і Валерый Гапееў, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масло, піша «Наша Нiва».

Большасць з іх апынулася ў СПБ, бо працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданнях і выдавецтвах. Удзел у афіцыйным саюзе быў фактычна умовай захавання працоўнага месца.

Па меры таго, як яны сыходзілі з працы ў дзяржаўных выданнях і холдынгах, яны пакідаюць і саюз, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец.

Раіса Баравікова раней кіравала выданнем «Маладосць». А Аляксандр Наварыч атрымаў прэмію з рук Лукашэнкі за выдатны раман «Літоўскі воўк». Алена Масло - аўтар выдатных твораў для дзяцей, твар сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.

«Аб сваім выхадзе, а таксама аб тым, якая я нягодніца, запрашаю пачытаць на сайце «Літкрытыка», - іранізуе Алена Масло ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». - Пачытаўшы цёплыя словы пра сябе, пераканалася ў чарговы раз, што зрабіла адзіна правільны крок, той даўно чаканы. Нельга трываць доўга, людзі. Рашучыя крокі трэба рабіць рашуча»

Карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі пісьменнікам, якія пакінулі СПБ, гарачую падтрымку. У абмеркаваннях гэтай інфармацыі няма ніводнага негатыўнага водгуку. Адзінае, у чым некаторыя папракаюць пісьменнікаў, - гэта ва ўступленні ў лукашэнкаўскі саюз пісьменнікаў.

На думку каментатараў, грамадзянскі выбар можа каштаваць Алене Масло працоўнага месца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках