21 траўня 2024, aўторак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фестывалі ў Судаку Міхалок спяваў з гледачамі

9
На фестывалі ў Судаку Міхалок спяваў з гледачамі

Падчас выступу галоўнага хэдлайнера штогадовага музычнага фестывалю «Суседні свет» гурта «Ляпіс Трубяцкой» у вакаліста пачаў псавацца мікрафон.

У другі дзень фэсту, які адбыўся ў Судаку з 26 да 28 ліпеня, пайшоў моцны дождж, які, верагодна, і стаў прычынай непаладак з тэхнікай. Аднак выступлення іншых артыстаў прайшлі паспяхова, праблемы пачаліся толькі падчас выхаду на сцэну папулярнага калектыву з Беларусі. Ужо з першай кампазіцыі мікрафон лідара гурта Сяргея Міхалка пачаў трашчаць, некалькі разоў гук знікаў зусім.

Гледачы не адчайваліся: яны як маглі падтрымлівалі артыстаў і падчас праблем з тэхнікай самі дапявалі вядомыя кампазіцыі «Ляпіса Трубяцкога», паведамляюць «Аргументы тыдня - Крым».

На сцэну раз-пораз выходзілі тэхнічныя работнікі, але гук так і не ўдалося наладзіць, таму канцэртная праграма скончылася даволі хутка. Пачуць меркаванне саміх артыстаў не атрымалася, паколькі сустрэча з журналістамі не адбылася.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках