19 траўня 2024, Нядзеля, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вандалы зламалі крыжы ў Курапатах

19

Чарговы акт вандалізму адбыўся ў Курапатах 2 ліпеня.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

Вандалы сломали кресты в Куропатах

«У Курапатах вандалы зламалі крыжы. Мы патэлефанавалі ў міліцыю. Цяпер яны там фатаграфуюць, фіксуюць злачынствы. Мы таксама сфатаграфавалі. Акрамя паламаных крыжоў сустрэлі групу хлопцаў, якія толькі збіраліся выпіваць, і сфатаграфавалі бамжоў, якія распалілі вогнішча і снедалі», - напісала яна.

Ганна Шапуцька прапанавала ўсім, каму неабыякавы лёс месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прыходзіць у Курапаты па аўторках і суботах, каб аказаць дапамогу ва ўборцы тэрыторыі.

Курапаты - урочышча пад Менскам, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек. Астанкі ахвяр масавых рэпрэсій былі знойдзеныя ў лясным масіве ў красавіку - траўні 1988 года. 25 гадоў таму, 3 чэрвеня 1988 года, у газеце «Літаратура і мастацтва» выйшаў артыкул «Курапаты - дарога смерці». Беларусь тады ўпершыню даведалася пра жах, які адбываўся ва ўрочышчы пад Менскам.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках