19 траўня 2024, Нядзеля, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа за крадзеж бутэлькі піва

55
Крымінальная справа за крадзеж бутэлькі піва

У дачыненні да жыхара Беларусі за крадзеж бутэлькі піва з крамы ўзбуджаная крымінальная справа.

«29 ліпеня ў 15.59 у Любанскі РАУС паступіла паведамленне пра тое, што некалькі хвілін таму невядомы, знаходзячыся ў краме «Архідэя-1» у Любані, адкрыта выкраў бутэльку піва коштам 25 500 рублёў і ўцёк», - паведамілі ў аўторак ва УУС Менскай вобласці .

Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы нарадам міліцыі на вуліцы Першамайскай у Любані. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1965 года нараджэння, піша «Інтэрфакс».

«Узбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 206 «Рабаванне» Крымінальнага кодэкса Беларусі», - праінфармавалі ва УУС.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках