18 чэрвеня 2024, aўторак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўводзяць «энергапайкі»: кандыцыянеры і ліфты сталі раскошай

29
У Расеі ўводзяць «энергапайкі»: кандыцыянеры і ліфты сталі раскошай

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб паэтапным увядзенні сацыяльнай нормы спажывання электраэнергіі.

Ва ўсёй Расеі «энергапайкі» (у сярэднім - 70 кВт/г у месяц) з'явяцца са студзеня 2014 года. Сам «паёк» патаннее, а вось спажыванне звыш нормы, па прагнозах, з часам падаражэе ў паўтара-два, а то і ў тры разы. Такім чынам, кандыцыянер становіцца сапраўднай раскошай, прагназуе «Московский комсомолец». Па новых расцэнках прыйдзецца плаціць і за ліфт у доме і асвятленне пад'ездаў. Найбольш цікавыя каментары з прэсы на гэтую тэму прыводзіць сайт «Заголовки.ru».

Пра падпісанне пастановы Мядзведзеў напярэдадні паведаміў на сустрэчы з намеснікамі ў «Горках». Як растлумачыў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, у межах сацыяльнай нормы тарыфы на электраэнергію будуць зніжаныя, а за яе межамі, наадварот, павышаныя. І гэта стымулюе грамадзян эканоміць.

Плацяжы для насельніцтва, якое расходуе электраэнергію ў межах сацыяльнай нормы, застануцца на ранейшым узроўні або трохі знізяцца, а вырастуць толькі для тых раскідлівых грамадзян, якія здольныя плаціць па рынкавых коштах, запэўніваюць у Мінэнерга, піша NEWSru.com.

У гэтым годзе эксперымент распаўсюдзіцца на частку краіны (Масква і вобласць у яе не ўвайшлі), а з пачатку 2014 года «энергапайкі» выдадуць усім расейцам. На першым этапе дзяржава плануе трымаць эксперымент пад кантролем. Сачыць, каб 70% насельніцтва рэгіёну трапляла ў калідор сацыяльнай нормы, вызначанай мясцовымі ўладамі. Атрымаецца гэта таму, што ў першы год «звышнарматыўны тарыф» не павінен быць вышэй звычайнага кошту кілават-гадзіны больш чым на 30%. А затым тарыфы давядуць да эканамічна абгрунтаваных, што прадугледжвае моцнае падаражэнне. У прагнозах экспертаў фігуруе рост коштаў у паўтара-тры разы.

«У цяперашні час за кошт перакрыжаванага субсідавання насельніцтва плаціць па заніжаным тарыфе, а розніца пакрываецца за кошт іншых спажыўцоў, як правіла - буйных прадпрыемстваў, - тлумачыць начальнік упраўлення эканомікі філіяла МРСК Паўночна-Захаду Людміла Каладзей. - Мяркуецца, што пры ўвядзенні сацнормы грамадзяне будуць плаціць за фіксаваную частку спажытай энергіі па нізкім кошце, а тую, якую выкарыстоўваюць звыш нормы, аплацяць ужо па кошце ў 2-3 разы вышэй. Гэта свайго роду спроба адысці ад перакрыжаванага субсідавання, каб кожны спажывец сам аплачваў свае выдаткі».

Канкрэтная норма будзе залежаць ад некалькіх фактараў - тыпу населенага пункта, наяўнасці ў доме электрапліты, колькасці чалавек, зарэгістраваных у кватэры. У сярэднім па краіне гэта 70 кілават-гадзін, анансавалі раней у Мінэнерга. Жадаючым зэканоміць намеснік кіраўніка ведамства Міхаіл Курбатаў раіць не карыстацца джакузі, адключаць тры тэлевізара і дэкаратыўную падсветку. Але хіба тыя ж кандыцыянеры, якія цягнулі для сям'і на 300 Квт/г у моцную спякоту, патрэбныя толькі забяспечаным, задаецца пытаннем «МК».

Галоўны для насельніцтва падвох у тым, што ў сацнорму будуць ўключацца і агульнадамавыя патрэбы. За гэтыя кілаваты на асвятленне лесвіц і пад'ездаў і да т.п. прыйдзецца плаціць ужо па павышаным тарыфе.

«Ведомости» удакладняюць, што з 1 верасня 2013 года пілотныя праекты па ўкараненню дыферэнцыраваных тарыфаў стартуюць у сямі рэгіёнах Расеі - Забайкальскім і Краснаярскам краях, Уладзімірскай, Ніжагародскай, Арлоўскай, Растоўскай і Самарскай абласцях.

Паводле разлікаў Мінэканамразвіцця, кошт электраэнергіі для насельніцтва ў 2013-2015 гадах застанецца на 17-20% ніжэй, чым для прамысловых спажыўцоў, да 2019-2020 гадах кошты зраўняюцца, а да 2030 года электраэнергія для насельніцтва будзе ўжо ў 1,7 разы даражэй.

Аналагічны эксперымент па ўкараненні сацнормаў па водазабеспячэнні пачнецца ў 2014 годзе, а з 2015 года распаўсюдзіцца на ўсю краіну, далажыў намеснік старшыні ўрада Козак.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках