18 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра Беларускі свабодны тэатр пакажуць на фестывалі ў Таронта

2
Фільм пра Беларускі свабодны тэатр пакажуць на фестывалі ў Таронта

Стужку пра падпольны тэатр з Беларусі зняла Медэлін Саклер - намінантка на прэмію Оскар 2010 года.

Пра гэта паведаміў дырэктар Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

«Цяпер можна і паведаміць, - напісаў ён у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». - У пачатку верасня, на кінафестывалі ў Таронта - адным з вядучых кінафорумаў ў свеце - пройдзе прэм'ера дакументальнага фільма «Unstable Elements». Гэта фільм пра Беларускі Свабодны тэатр, які здымаўся на працягу двух апошніх гадоў. Рэжысёр - Мэдэлін Саклер, намінантка на прэмію Оскар 2010 года».

Цяпер вызначаецца, хто з вядомых дзеячаў тэатра і кіно прадставіць фільм на прэм'еры ў Таронта. Фільм прымае ўдзел у асноўнай праграме кінафестывалю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках