19 траўня 2024, Нядзеля, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку абвінавачваюць у плагіяце

61
Лукашэнку абвінавачваюць у плагіяце

Навіна пра злоў беларускім кіраўніком сома вагой у 57 кг зноў прымусіла расейскіх блогераў успомніць пра шчупака Пуціна.

Параўнанне «поспехаў ў рыбалоўстве» кіраўнікоў дзвюх дзяржаў аказваецца не на карысць апошняга. «21 кілаграм менш чым 57», - выскаляюцца карыстальнікі твітэра.

Між тым, як распавядае крыніца, блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта, у Крамлі ўспрынялі гэтую гісторыю толькі як чарговую недарэчную выхадку Лукашэнкі, піша ura.ru.

«Яму трэба наняць больш крэатыўных піяршчыкаў, каб не прыходзілася плагіяціць інфармацыйныя нагоды ў старэйшага калегі. Ды і не забывайце, што гэты нібыта грандыёзны ўлоў у Лукашэнкі адбыўся на рацэ Прыпяць у Гомельскай вобласці, а пасля чарнобыльскай катастрофы менавіта Гомельская вобласць была ў зоне заражэння», - вылучае сваю версію «сомавай гісторыі» суразмоўца сайта.

Адзін з самых папулярных зараз анекдотаў у блогах, прысвечаны канкурэнцыі двух прэзідэнтаў - гэта твіт @Atsypkin6m:

«Рыбакі: Пуцін - шчупак 20 кг, Лукашэнка - сом 50 кг. Абама распарадзіўся насадзіць на кручок кіта і чакаць далейшых указанняў».

Нагадаем, што напярэдадні Лукашэнка пахваліўся сваім чыноўнікам на нарадзе па пытаннях удасканалення правілаў палявання і рыбалоўства, што злавіў на рацэ Прыпяць у Гомельскім раёне трох самоў, вагой 57, 24 і сем кілаграмаў. Пры гэтым, у адрозненне ад свайго расейскага калегі дакументальных пацверджанняў аб сваіх дасягненнях беларускі кіраўнік не прад'явіў.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках