20 траўня 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі гатовыя да новых пратэстаў

31
Прадпрымальнікі гатовыя да новых пратэстаў

2 жніўня прадпрымальнікі наведаюць Еўразійскую эканамічную камісію па пытанні тэхрэгламенту МС.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Перспектыва».

«Многія прадпрымальнікі вяртаюцца да працы. З боку ўладаў атрыманыя запэўненні, што ніякіх праверак і рэпрэсій не будзе. На 2 жніўня запланаваны візіт у Маскву ў Кансультатыўны савет Еўразійскай эканамічнай камісіі. Наша арганізацыя атрымала запрашэнне па пытанні тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Мы будзем рыхтавацца», - адзначылі ў арганізацыі.

Там таксама падкрэслілі, што праблема абсалютна не вырашаная, але спадзяюцца, што беларускія ўлады засвоілі ўрок, які паднеслі ім прадпрымальнікі 27 чэрвеня.

«Чыноўнікам не трэба бегчы наперадзе паравоза. Асабліва ўлічваючы тое, што ў Расеі бардак: дадзены тэхнічны рэгламент не выконваецца, і няма ніякіх дакументаў. І ў гэтай сувязі беларускаму кіраўніцтву лагічным было б зразумець наступнае - пакуль няма дакументаў у імпарцёраў, якія завозяць тавар у Расею, патрабаваць немагчымае ад беларускіх прадпрымальнікаў не варта.

Мяркуючы па тым, як улады ў рэгіёнах прасілі прадпрымальнікаў выйсці на працу, лічым, што ў іх няма жадання зноў абвастраць становішча. Мы сваёй згуртаванасцю і сілай паказалі, што можам арганізоўвацца вельмі хутка. Спадзяемся, што ў нас і надалей будзе размова на роўных без усялякіх эксцэсаў. Задача прадпрымальнікаў у тым, каб працаваць і зарабляць грошы, а не сядзець, склаўшы рукі. Мы змагаліся не для таго, каб потым сядзець і чакаць з мора надвор'я, а для таго, каб паказаць абсурднасць сітуацыі, і тое, на што мы здольныя. А калі нейкі чыноўнік захоча нешта праверыць, то хай памятае пра 27 чэрвеня - у выпадку праверак мы зноў будзем пратэставаць», - заявілі прадпрымальнікі.

Нагадаем, 27 чэрвеня беларускія прадпрымальнікі правялі агульнанацыянальную забастоўку. Не працавалі многія рынкі ў Менску, абласных цэнтрах і дзесятках іншых гарадоў краіны. Супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка. Кіраўнік грамадскай арганізацыі «Перспектыва» атрымаў пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках