18 траўня 2024, Субота, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падзеліцца з расейскай папсой сваімі “Мерсэдэсамі”

17
Лукашэнка падзеліцца з расейскай папсой сваімі “Мерсэдэсамі”

На “Славянскім базары” гасцей з Расеі будуць катаць на аўтамабілях, дадзеных адміністрацыяй Лукашэнкі.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт фестывалю.

Гасцей Віцебска чакаюць 50 машын, падрыхтаваных для іх транспартнай службай мерапрыемства. Гэта аўтамабілі «S»-класа, аўтобусы, мікрааўтобусы і легкавыя аўтамашыны бізнэс-класа.

”Чатыры пяцісотых “Мерсэдэса” вось ужо трэці год запар на бязвыплатнай аснове вылучае прадпрыемства “Белтрансспецаўта” ад адміністрацыі Лукашэнкі. Гэты транспарт вышэйшага класа чакае зорак, якія прыедуць на свае сольныя канцэрты: Алену Ваенгу, Аляксандра Малініна, Крысціну Арбакайтэ і італьянца Аль Бана, - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым, “Славянскі базар” па-ранейшаму нятанна абыходзіцца бюджэту краіны. На яго арганізацыю выдаткоўваюць Br 40 млрд, а зарабіць плануюць за ўсё Br 27 млрд. Гэта значыць, Беларусь страціць на правядзенні фестывалю Br 13 млрд, або каля $1,5 млн.

У гэтым годзе “Славянскі базар” зменіць свой фармат і будзе скарочаны. “Мы пайшлі наступным шляхам: скарацілі колькасць дзён, і ў гэтым годзе “Славянскі базар” пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Што тычыцца канкрэтных мерапрыемстваў, якія заўсёды былі часткай гэтага фестывалю, то мы іх таксама паспрабавалі больш кампактна размясціць у межах Віцебска”, - раней паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Адзначым, што, паводле інструкцый па барацьбе з афрыканскай чумой свіней, фестываль у Віцебску наогул павінен быць скасаваны.

Гэта вынікае як з ветэрынарна-санітарных правілаў, зацверджаных Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў 2009 годзе, так і з рэкамендацый па прадухіленні распаўсюджвання АЧС 1980 года, якія да гэтага дзейнічаюць на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках