28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскія «тэатралы» прыйшлі паглядзець на Майкла Атэнбора

27

Супрацоўнікі міліцыі зноў сарвалі спектакль Свабоднага тэатра ў Менску.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» арт-дырэктар Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

«Сёння ў Свабодным тэатры зноў госці - супрацоўнікі міліцыі перапісваюць пашпартныя звесткі гледачоў і актораў. А сярод гледачоў сёння - камандор ордэна Брытанскай імпэрыі Майкл Атэнбора, які прыляцеў у Менск, каб выкладаць у нашай тэатральнай лабараторыі Fortinbras.

Падчас міліцэйскага рэйду ў тэатр затэлефанаваў Міхаіл Барышнікаў, каб падтрымаць беларускіх актораў. Ён выйшаў на сувязь адразу пасля сваёй прэм'еры, якая адбылася ў Манчэстэры», - напісаў ён.

Фота: instagram.com/tvoj_ya

Супрацоўнікі міліцыі не першым разам спрабуюць сарваць паказ Свабоднага тэатра. Яны неаднаразова прыходзілі ў памяшканне, дзе ішлі спектаклі, спасылаючыся на тое, што іх выклікалі суседзі.

Паказ, які «тэатралы» з міліцыі наведалі сёння, называўся «Шчаслівых  Калядаў, міс Мідаўс».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках